«Я ўсё яшчэ тут» 2024

Я ўсё яшчэ тут / Ainda estou aqui (2024) / міні-плэер
8.3
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Я ўсё яшчэ тут
  • KP 7.3 (4372)
  • IMDb 8.3 (106781)
  • Пераклад Воля Франко
  • Агучка Кінакіпа
  • Прэм'ера 2024-09-01
Я ўсё яшчэ тут
У сям'і інжынера Рубэнса святло і цеплыня. Разам з жонкай Эўнісі ён уладкоўвае дом мары, дзе яны будуць жыць з пяццю дзецьмі. Ужо праз вечар пасля чарговага сямейнага свята Рубэнса крадуць дзіўныя людзі са зброяй. Вялікі шанец, што сям'я больш ніколі не ўбачыць тату.

Каментары 8

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous659
0 0
anonymous659
напісаў
6 месяцаў таму
Дзіўныя людзі - прадстаўнікі ваеннай дыктатуры ў Бразіліі 1964-1985.
Zlydzen
0 0
Zlydzen
напісаў
7 месяцаў таму
Нехтачка, вы так упэўнены, што дзеці глядзяць толькі мульцікі? (пасля майго першага каментара пра мат - узроставы рэйтынг змянілі на 16+, дзякуй хоць за гэта)
Нехтачка
1 0
Нехтачка
напісаў
7 месяцаў таму
Zlydzen, для дзяцей існуюць мульцікі. Для ўсіх астатніх стужак - узроставыя рэйтынгі.
Галоўнае пытанне: навошта замяняць мацюкі там, дзе рэжысёр задумаў іх пакінуць?
Nona
1 0
Nona
напісаў
7 месяцаў таму
Zlydzen, 2 разы пераглядзела і пачула толькі адзін мат, які ну ніяк не выражаш. Гэта ім трэба было акцёраў прасіць, каб яны яго не казалі, ці сцэнарыстаў пераканаць не ўжываць гэтае слова? А ўвогуле, перад праглядам любога фільма, параіла бы знаёміцца з наступнай старонкай, каб ведаць, чаго чакаць:
imdb. com/title/tt14961016/parentalguide/
Zlydzen
0 1
Zlydzen
напісаў
7 месяцаў таму
ну гамон, 12+ пачалі глядзець усёй сям'ёй, пакуль не пачулі чарговы мат!... ну блін(( ну можна ж было нейкі адпаведнік прыдумаць. Ці давайце так, у апісанні пад кожнай стужкай увесці раздел апісання "Мат - ёсць/не". Кожны раз крынжа перад дзецьмі ловім, шкада...
Vozhyk
1 0
Vozhyk
напісаў
7 месяцаў таму
Уф... Гэта як вось душа разгарнулася, а потым назад згарнулася...
anonymous8747
1 0
anonymous8747
напісаў
7 месяцаў таму
кранальна(( дзяк за агучку
anonymous77983
0 0
anonymous77983
напісаў
7 месяцаў таму
Вельмі кранальны фільм. Мне спадабалася, як ён зняты, як паказана сямейнае жыццё і быт, якія яны усё былі шчаслівыя. Напрыклад, дзве розныя сцэны ў кафэ. У першай - шумныя сямейныя пасядзелкі, а другая - маўклівая, як рэха былога жыцця...
У 2024 годзе выходзіла
Маана 2 (2024)
Не рухайся (2024)
Субстанцыя (2024)
Монстры Камандас (2024)
Бэтмэн: Крыжак у плашчы (2024)

Яшчэ ў жанры Біяграфія
Мой Нікіфар (2004)
Крах (2007)
Ван Гог. На парозе вечнасці (2018)
Фатальна прывабны паганы злыдзень (2019)
Пэўнасць (2010)

Краіна Францыя
Таямніца Келза (2009)
Адзіны шанц (2015)
Вера Дрэйк (2004)
Клёклё (2012)
Таксі 4 (2007)