Яшчэ тры гады таму ніхто не мог уявіць, што нам давядзецца ізалявацца ў сваіх кватэрах. Што вуліцы мегаполісаў раптоўна апусцеюць, а паліцыя будзе хадзіць па іх і заклікаць заставацца дома. Што стасункі, якія здаваліся трывалымі, разваляцца з-за банальнай неабходнасці знаходзіцца разам 24/7. Што наша прафесійнае жыццё назаўжды зменіцца ці зусім сатрэцца. Некалькі месяцаў нас турбавала адно і тое ж — але ва ўсіх былі розныя думкі і перажыванні з гэтай нагоды. Падзяліцца імі далі магчымасць кінематаграфісты з 15 краін свету, якія пазнаёміліся на майстар-класе Вернэра Херцага ў перуанскіх джунглях: яны адкрылі лінію падтрымкі, куды хто заўгодна мог патэлефанаваць і расказаць аб тым, што адчувае, седзячы ў добраахвотнай турме. Эмацыйна-філасофскі паток свядомасці незнаёмцаў ілюструецца трывожна-паэтычнымі кадрамі гарадоў, якія пустуюць.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2021 годзе выходзіла
Сэксіфікацыя (2021)
Гіяцынт (2021)
Вядзьмар: Кашмар воўка (2021)
Бамсэ і востраў вулканаў (2021)
Пястун і лясная таямніца (2021)

Яшчэ ў жанры Дакументальны
Чалавек (2015)
Зямля. Адзін дзівосны дзень (2017)
У пошуках Джона Ленана (2018)
Аднойчы ў лесе (2013)
Сонда: аргентынскі фальклор (2015)

Краіна Турцыя
Скрадзеныя вочы (2005)
Дзесьці мусіць быць рай (2019)
Імперыя ваўкоў (2005)
Сёстры (2019)