«Скрадзеныя вочы» 2005

Скрадзеныя вочы / Откраднати очи (Stolen eyes) (2005) / міні-плэер
7.1
841 галасоў
Гісторыя немагчымага кахання паміж турчанкаю-мусульманкаю Айтэн і балгарскім хлопцам Іванам – наіўным і рамантычным вайскоўцам, які не на сваю волю трапляе ў вір гэтак званага «адраджэння» балгарскіх туркаў – прымусовай асіміляцыі мусульманскага насельніцтва, змены імёнаў і знішчэння гістарычнай памяці. Менавіта Іван апынаецца за стырном бронетранспарцёра, пад коламі якога гіне дачка Айтэн. Праз гэтае здарэнне абодва трапляюць у псіхіятрычную лякарню, дзе і сустракаюцца другі раз. Іван перакананы, што лёс прывёў іх адно да аднаго, і пастанаўляе пасяліцца ў роднай вёсцы Айтэн ды заслужыць ейнае каханне.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2005 годзе выходзіла
Блюз па-гаванску (2005)
На імя Папялушка (2005)
Кафэ "Раздарожжа" (2005)
Афіцэр (2005)
Тарзан 2 (2005)

Яшчэ ў жанры Гісторыя
1917 (2019)
Божая цярніна (2015)
Дзяўчаты з Наваліпак (1985)
Тытанік (1997)
Абраныя (2017)

Краіна Балгарыя
Урок (2014)
Кахаючы Паблё, ненавідзячы Эскабара (2017)
Гуча! (2006)
Іспанія (2012)
Карбаля (2015)