«Беласнежка і сем гномаў» 1937

Беласнежка і сем гномаў / Snow White and the Seven Dwarfs (1937) / міні-плэер
7.7
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Беласнежка і сем гномаў
Беласнежка і сем гномаў
Прынцэса Беласнежка ў раннім дзяцінстве страціла маці, а яе бацька-кароль ажаніўся зноў. Ганарыстая і злосная Каралева, зайздросцячы прыгажосці юнай падчарыцы, змушае дзяўчынку хадзіць у лахманах і рабіць чорную працу, памыкае ёю як служанкай. Даведаўшыся ад чароўнага люстэрка, што Беласнежка стала самай цудоўнай дзяўчынай на свеце, зайздросніца вырашыла загубіць цудоўную падчарыцу. Але бедная дзяўчына не загінула ў лесе, а наадварот, сустрэла там сапраўдных сяброў - пацешных семярых гномаў: Доку, Бурчуна, Веселуна, Чхуна, Бянтэжку, Соню і Дурылку.

Каментары 10

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous45906
0 0
anonymous45906
напісаў
5 дзён таму
Вялікі-вялікі дзякуй!
anonymous86220
0 0
anonymous86220
напісаў
4 тыдні таму
Вельмі спадабалася, абнавіў мультфільм у памяці, класіка)
anonymous80195
0 0
anonymous80195
напісаў
2 месяцы таму
Цудоўная агучка асабліва гномаў і прынцэсы
anonymous91600
1 0
anonymous91600
напісаў
2 месяцы таму
Вялікая праца! Дзякуй усім удзельнікам за дубляж, перамалёўку надпісаў і г.д., вы найлепейшыя! Чакаем больш такіх агучак!
viachaslavic
2 0
viachaslavic
напісаў
2 месяцы таму
Філігранная праца. Рашуча адмаўляюся вышукваць нейкія там дробныя хібы; проста кайфую ад кожнай сэкунды прагляду.
Дзед Мацей
1 0
Дзед Мацей
напісаў
2 месяцы таму
Убачыўшы, як гномы спяць то ў казане, то на лаўцы, то ў ракавіне, многія беларусы прыгадаюць старую добрую застаўку ў калыханкі на БТ. Я ўбачыў яе раней, чым сам мультфільм, і доўга не ведаў, з якога мульта гэтыя гномы
Феанор з народа Нолдар
0 0
Феанор з народа Нолдар
напісаў
2 месяцы таму
Дарэчы, фільм 2025-га таксама нядрэнны. Як ні дзіўна. Я чакаў ад яго нашмат горшага.
Вінцусь
2 0
Вінцусь
напісаў
2 месяцы таму
Ого! Нават надпісы беларусізаваныя, гатычным шрыфтам! Не думаў, што дажыву да такога!
Корвін
1 0
Корвін
напісаў
2 месяцы таму
Зайшоў на Кінакіпу з думкай: "Пагляджу якую-небудзь казку пра прынцэсу... Але ці ёсць тут такія?" І тут - там-та-ра-рам! - "Беласнежка і сем гномаў", свежаагучаная, як на замову!
anonymous94804
3 0
anonymous94804
напісаў
2 месяцы таму
Цудоўная агучка
Яшчэ ў жанры Фэнтэзі
Тор: Каханне і Гром (2022)
Зорныя войны: Эпізод ІІІ - Помста сітхаў (2005)
Кот у ботах (1969)
Німона (2023)
Мортал Комбат (1995)

Рэжысёр:ка - Дэвід Хэнд
Меч у камяні (1963)

Краіна ЗША
Маўчанне ягнят (1991)
Насферату (2024)
Пякельны бос (2019-2024)
Пяцёра дзетак і Пескавік (2004)
Біл Бёр: Канцэрт у Рэд Рокс (2022)