«Пантэон» 2022-2023

Пантэон / Pantheon (2022-2023) / міні-плэер
8.5
37487 галасоў
Пантэон
Пантэон
Мэдзі не карыстаецца вялікім поспехам у школе і вядзе затворніцкі лад жыцця. Аднойчы з ёй у чаце спісваецца таямнічы незнаёмец, які занадта шмат пра яе ведае. Неўзабаве яна пачынае заўважаць у ім рысы свайго памерлага бацькі. Аказваецца, што яго свядомасць была аблічбаваная навуковай карпарацыяй, і цяпер яго інтэлект і веды выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах. Мэдзі вырашае выратаваць бацьку, не разумеючы, якім магутным сілам ёй давядзецца супрацьстаяць.

Каментары 9

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous51808
0 0
anonymous51808
напісаў
месяц таму
Які крутанскі сэрыял! Кожную сэрыю падзеі імкліва разкручваюцца, апошнія дзьве сэрыі дык увогуле зламалі глузды) Дзякуй за пераклад! І дзякуй падкасту Каласы пад Сярпом ШІ за параду паглядзець сэрыял)
GomZik
0 0
GomZik
напісаў
4 месяцы таму
ГЭТА. ПРОСТА. НЕЙМАВЕРНА!
Dzima
0 0
Dzima
напісаў
4 месяцы таму
Ну ні халеры сабе гісторыя! 🤯 Гэты серыял нібыта ідэальная метафара нашага жыцця за мяжой.

Серыял спадабаўся, раю, агучка таксама выдатная
anonymous69163
2 0
anonymous69163
напісаў
8 месяцаў таму
Даглядзеў 4-ю серыю. Пакуль суцэльнае захапленне - нібыта экранізацыя Ніла Стывенсана - цвёрдая навуковая фантастыка як шыкоўны сэттынг для сюжэта пра чалавечыя хібы.
За агучку - дзякуй асобны - вельмі годна. Перакладчыкам таксама паклон - ані разу не узнікла жаданне пераключыцца на арыгінал ці думка "цікава што там было ў арыгінале" - вельмі усе натуральна і прафесійна.
anonymous93321
1 0
anonymous93321
напісаў
11 месяцаў таму
Гэта было проста ваў!
viachaslavic
1 0
viachaslavic
напісаў
год таму
Выдатна агучылі!
anonymous66308
3 0
anonymous66308
напісаў
год таму
Агучка класная, галасы прыемныя
anonymous31897
3 0
anonymous31897
напісаў
год таму
Ого, цікавая тэма, ёсць свае недахопы, але сюжэта хутка захапіў. Якасная агучка, дзякуй за мову!
Гудзон
3 0
Гудзон
напісаў
год таму
Ого, новы серыял і адразу столькі серый
У 2022-2023 гадах выходзіла
Філіп (2022)
Усё. паўсюль, адразу (2022)
Себастыян Маніскалка: Хіба гэта толькі я? (2022)
Кот у ботах: Апошняе жаданьне (2022)
Ідэальныя дні (2023)

Яшчэ ў жанры Фантастыка
Рыцары Гвінеўры (2025)
Адтуль (2022)
Бясконцы цягнік (2019-2020)
Эрга Проксі (2006)
Ары. Мой сябар-робат (2020)

Краіна ЗША
Адвакат на Лінкальне (2011)
Мортал Комбат (1995)
Формула 51 (2001)
Востраў праклятых (2009)
Рым (2005)