Жанчына, якая мела адвагу быць самою сабой. Першая цыганская паэтка, творы якой загучалі па-польску. Папуша, што па-цыганску значыць «лялька», успрымалася ў вялікай цыганскай сям’і як дзіўнае і легкадумнае дзяўчо, але жыццё Браніславы Вайс не было ані бесклапотным, ані поўным радасці ды смеху. У дзяцінстве яна самастойна навучылася чытаць ды пісаць – і ўжо гэтага было дастаткова, каб пачувацца чужою сярод менш пісьменных суродзічаў. Паэтычны талент Папушы быў адкрыты польскім перакладчыкам і паэтам Ежы Фіцоўскім. Малады даследнік па вяртанні ў Варшаву апублікаваў вершы цыганскай паэткі, а таксама выдаў працу аб жыцці вандроўнага народу. У выніку самыя цыганы абвінавацілі Папушу ў раскрыцці цыганскіх таямніцаў ды выракліся яе – гэтак і не змірыўшыся з адыходам кабеты ад традыцыяў. Самародны талент зрабіўся для Папушы адначасова і добраславеннем, і пракляццем.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2013 годзе выходзіла
Лоўля на вялікага жыўца (2013)
Мікі Маўс (2013)
Пад моцным анёлам (2013)
Кепскі дзядуля (2013)
Аднойчы ў лесе (2013)

Яшчэ ў жанры Біяграфія
Тэтрыс (2023)
Прыслужнік (2013)
Бода (2017)
Крах (2007)
Ван Гог. На парозе вечнасці (2018)

Рэжысёр:ка - Іаана Кос-Краўзэ
Плошча Збаўцы (2006)

Фільмы і серыялы з Антоні Паўліцкі
Вяртанне (2006)
Стрэмкі (2008)
Заўтра пойдзем у кіно (2007)

Краіна Польшча
Праведнікі (2010)
Смерць як луста хлеба (1993)
Агнём і мячом (1999)
Доўг (1999)
Зорны пірат (1998)