«Цудам ацалёны» 2004

Цудам ацалёны / Cudownie ocalony (2004) / міні-плэер
5.9
115 галасоў
Гісторыя пра каханне, якое ніколі не прыходзіць запозна, а пачуццё можа нарадзіцца нават тады, калі яго ўжо не чакаеш. Падзеі фільму разгортваюцца на пачатку 1960-х. Мікалай Бесаґа – чалавек жалезных прынцыпаў, сумленны і пабожны, хоць крыху імпульсіўны. Удавец і былы салдат, падчас вайны ён быў цяжка паранены. Тады Мікалай пакляўся Божай Маці, што, калі выжыве, пабудуе Збавіцельцы каплічку. Мінулі гады. «Цудам ацалёны» бачыць, што, відаць, прыйшоў час паміраць, і вырашае хутчэй выканаць абяцанне. Бярэцца ён за гэта ў часы, калі дачыненні паміж касцёлам і дзяржаваю напружаныя, да таго ж сын Мікалая – высокапастаўлены партыйны дзеяч. Тым часам вёску ўсхвалявала навіна: 20 зняволеных жанчын – зладзеек і прастытутак – прыехалі на рэсацыялізацыю ў мясцовы калгас. Сярод іх -- Лёля Катафалк, яна адна адгукаецца на ініцыятыву «цудам ацалёнага» і трымае ягоны бок да самага канца. Мікалай не застаецца абыякавым...

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2004 годзе выходзіла
Арол: крымінальная сага (2004)
Трэці (2004)
Вечнае ззянне чыстага розуму (2004)
Пяцёра дзетак і Пескавік (2004)
Зямля багацця (2004)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Сабакі ідуць на нябёсы (1989)
Ледніковы перыяд (2002)
Сусветная змова (2021-2022)
Бабры-зомбі (2014)
Ўаджда (2012)

Рэжысёр:ка - Януш Заорскі
З новым Ёркам, з новым шчасцем (1997)

Краіна Польшча
З новым Ёркам, з новым шчасцем (1997)
Зух (1999)
Вулічныя гульні (1996)
Агнём і мячом (1999)
Завітай да мяне ў сне (1996)