«Вяселле» 2004

Вяселле / Wesele (2004) / міні-плэер
7.7
4902 галасоў
Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Германіі аўтамабіль. Дзеянне фільму няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё – жонку, дачку, грошы.Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш – імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2004 годзе выходзіла
Клан лятучых кінжалаў (2004)
Арол: крымінальная сага (2004)
Трэці (2004)
Няволя ўласнага ценю (2004)
Чароўнае дрэва (2004)

Яшчэ ў жанры Драма
Паразіты (2019)
Чорны воран (2019)
Хаатычная Ана (2007)
Грэшнікі (2025)
Юлі (2018)

Рэжысёр:ка - Войчэх Смажоўскі
Пад моцным анёлам (2013)
Лонданцы (2008)

Фільмы і серыялы з Эльзбета Яросік
Цудам ацалёны (2004)

Краіна Польшча
Шапэн. Прага кахання (2002)
Жаночы бізнес (1996)
Наўскач (1996)
Наканаванне блюзам (2005)
Пажарнікі (2015)