«Закаханы анёл» 2005

Закаханы анёл / Zakochany anioł (2005) / міні-плэер
5.6
220 галасоў
Анёл Джардана жыве ў Кракаве, як у Бога за печчу, выхоўвае дзесяцігадовага хлопчыка Караля, сына памерлай сяброўкі, і выдатна спраўляецца са сваёй зямною місіяй – рабіць штодня адзін добры ўчынак. Джардана ўмее хадзіць па вадзе і мае магічны аэразоль, які памагае яму ў справах. Штомесяц з неба для Джардана падае поўны пулярэс грошай. Але аднойчы выяўляецца, што нябесная канцылярыя змушаная скараціць выдаткі на анёлаў, а неўзабаве Джардана ўсведамляе, што развучыўся хадзіць па вадзе, магічны аэразоль не дзее, нябеснае ж кіраўніцтва больш не адказвае на тэлефанаванні. Джардана ў адчаі. Жадаючы неяк памагчы яму, сябар-валацуга Шайбусэк вядзе яго да знаёмай псіхатарапеўткі Ромы.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2005 годзе выходзіла
Пітбуль (2005)
Прынцэсы (2005)
Цябе зваць Жастын (2005)
Лэсі (2005)
Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб (2005)

Яшчэ ў жанры Меладрама
Завераная копія (2009)
Бясконцыя прыгоды (2025)
Дзяўчо з перлавай завушніцай (2003)
Трупа (2003)
Вечнае ззянне чыстага розуму (2004)

Фільмы і серыялы з Мечыслаў Громбка
Судовы выканаўца (2005)
Клубнічнае віно (2008)

Краіна Польшча
Пажарнікі (2015)
Лэдзі ўдачы (1993)
Пад моцным анёлам (2013)
Зямля абяцаная (1975)
Бландзінка (2010)