«Трэці» 2004

Трэці / Trzeci (2004) / міні-плэер
6.3
296 галасоў
Павэл і Эва – тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення, якое без комплексаў рэалізоўвае ўласныя амбіцыі. Ён – без рэшты адданы працы, прагматычны, скіраваны на поспех. Яна – прывабная, інтэлігентная, поўная абаяльнасці, крыху стомленая тым, што паміж ёю і працаю муж часцей выбірае апошнюю. Але, здаецца, Эва пагадзілася са сваёй роляю: быць у ценю паспяховага мужа-бізнэсоўца. Але паміж імі ўжо няма тых пачуццяў, што былі некалі. Мы знаёмімся з Паўлам і Эваю, калі яны адпачываюць на яхце, і гэты адпачынак мае дапамагчы вярнуць тое, што калісці іх яднала. Сужэнцы сустракаюць сталага мужчыну, які якраз падводзіць горкі рахунак свайго жыцця. Багацце ягонага досведу пераважвае цынізм і расчараванне маладых. З жадання дапамагчы новым знаёмым, спадарожнік даволі радыкальнымі метадамі, але ўсё ж змушае пару пераасэнсаваць сваё жыццё і шлюб.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2004 годзе выходзіла
Жыццё – гэта цуд (2004)
Незадаволеныя сёстры (2004)
Малая за мільён долараў (2004)
Доктар Марцін (2004)
Вечнае ззянне чыстага розуму (2004)

Яшчэ ў жанры Драма
Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі (2022)
Розэнштрасэ (2003)
Аркейн: Ліга легенд (2021-2024)
Амерыканскі псіхапат (2000)
Вершніца (2019)

Краіна Польшча
Статысты (2006)
Прыстань (2009)
Заўтра пойдзем у кіно (2007)
Жоўты шалік (2000)
Архівіст (2020)