«Калі сэрца ў чаканні» 1991

Калі сэрца ў чаканні / Quand Le Coeur Attend... (1991) / міні-плэер
У гэтай сямейнай меладраме пераплятаюцца розныя сітуацыі, у якія трапляе 10-гадовы канадскі хлопчык Патрык і… ён жа, толькі ўжо пасталелы юнак. Гэтыя сітуацыі тояць у сабе пэўныя ўрокі жыцця, зразумець якія Патрыку дапамагае ягоная сям’я і сябры. Гісторыя Патрыка Бадэ – гэта гісторыя сталення аднаго чалавека, «звычайнага чэмпіёна», у якім глядач пазнае і самога сябе. Пытанне «Калі сэрца жыве, то ў чаканні чаго?» застаецца адкрытым цягам усяго серыялу. Магчыма, у чаканні будучыні, новых адкрыццяў, перамог і любові, бо «калі ўсведамляеш, як шмат для цябе нехта значыць, жыццё напаўняецца выклікамі і перажываннямі…». Зрэшты, рэжысёр і сцэнарыст Жан Мэрсье пакідае кожнаму права самому адказаць на гэтае пытанне.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 1991 годзе выходзіла
Ноч на Зямлі (1991)
Маўчанне ягнят (1991)
Тэрмінатар 2: Судны дзень (1991)

Яшчэ ў жанры Меладрама
Увага, дзверы зачыняюцца (1998)
Утаймаванне свавольнага (1980)
Дама з камеліямі (1994)
Шэры (2009)
І зноў каханне (2015)

Краіна Канада
Буфала-66 (1998)
Драпежнік: Небяспечныя землі (2025)
Чалавек, які вынайшаў Каляды (2017)
Пухнаты патруль (2013)
Кавярня Любові (2011)