«Зорныя войны: Эпізод І - Цьмяная пагроза» 1999

Зорныя войны: Эпізод І - Цьмяная пагроза / Star Wars: Episode I - The Phantom Menace (1999) / міні-плэер
6.9
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Зорныя войны: Эпізод І - Цьмяная пагроза
  • KP 7.9 (368004)
  • IMDb 6.5 (871588)
  • Пераклад/Агучка AniBel
  • Прэм'ера 1999-05-16
Зорныя войны: Эпізод І - Цьмяная пагроза
У той час як бязлітасная Гандлёвая Федэрацыя спусташае мірную планету Набу, майстру-джэдаю Квай-Гону Джыну і ягонаму вучню Обі-Вану Кенобі даручаная місія выратаваць і ахоўваць маладую каралеву Амідалу, якая поўная рашучасці пераканаць Сенат дапамагчы ёй аднавіць мір на роднай планеце.

Каментары 2

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
 FutureMan
1 0
FutureMan
напісаў
год таму
Радуе, што браты-беларусы нарэшце ўзяліся за гэтую франшызу. Спадзяюся, іх намаганні працягнуцца.
Чым важныя "Зорныя войны"?
Гэтыя фільмы змянілі свет кінафантастыкі. Стварэнне фантастычных фільмаў, невядомых сусветаў, дзіўных планет і галактык, футурыстычных гарадоў і тэмпаральных адысей ператварылася ў моцную індустрыю. З "правальнага жанру" фантастыка ператварылася ў мэйнстрым.
Спачатку Джордж Лукас зняў "арыгінальную трылогію": "Зорныя войны" (1977), "Імперыя наносіць зваротны ўдар" (1980) і "Вяртанне Джэдая" (1983).
А потым вырашылі зняць яшчэ 3 фільмы аб папярэдніх падзенях - аб тым, што адбылося ў зорным сусвеце да нараджэння галоўнага героя. Таму тры пералічаныя вышэй стужкі перайменавалі ў Эпізод 4, Эпізод 5 і Эпізод 6.
Затым былі знятыя эпізоды 1, 2 і 3 - або "трылогія прыквэлаў" (1997-2002). Яна саступае арыгінальнай трылогіі па якасці, па свежасці ідэй, але вельмі жыва і багата дапаўняе фантастычны зорны сусвет, засяляе яго новымі расамі, істотамі, дзяржавамі... Першы эпізод гэтай трылогіі як раз перад вамі.
Пры праглядзе фільма ўражвае моцная фантазія аўтараў, іх глыбокае і сур'ёзнае стаўленне да свайго сусвета. З непрыемных момантаў - нечакана слабая гульня Наталі Портман і некалькі досыць раздражняльных сюжэтных штампаў.
А ўвогуле хацелася б экранізацыі падзей вельмі старажытных часоў - за тысячы гадоў да эпохі Скайуокераў. Напрыклад, пра тыя часы, калі ў Галактыцы панавала раса Куа або імперыя Раката. Пра тыя часы, калі існавала планета Джэдаі (адкуль пайшоў аднаіменны ордэн рыцараў). Пра гэтыя падзеі, наколькі мне вядома, ёсць толькі коміксы. А шкада
anonymous82147
0 0
anonymous82147
напісаў
год таму
Эпічнае кіно
Серыя Зорныя Войны
Зорныя войны: Апорная каманда (2024-2025)
Зорныя войны: Аповесці пра падполле (2025)
Зорныя войны: Аповесці пра Імперыю (2024)
Зорныя войны: Аповесці пра джэдаяў (2022)
Асока (2023)
Зорныя войны: Мандалорац (2019)
Обі-Ван Кенобі (2022)
Зорныя войны: Паўстанцы (2014-2018)
Зорныя войны: Эпізод ІІІ - Помста сітхаў (2005)
Зорныя войны: Эпізод ІІ - Атака клонаў (2002)

У 1999 годзе выходзіла
Амерыканскі пірог (1999)
Байцоўскі клуб (1999)
Збеглая нявеста (1999)
З шырока заплюшчанымі вачыма (1999)
Футурама (1999-2023)

Яшчэ ў жанры Фэнтэзі
Дом цмока (2022-2024)
Імем Шэрлака Голмза (2011)
Хобіт: Пустка Смаўга (2013)
Наўсікая з Логу Вятроў (1984)
Каханне, смерць і робаты (2019-2025)

Рэжысёр:ка - Джордж Лукас
Зорныя войны: Эпізод ІІІ - Помста сітхаў (2005)
Зорныя войны: Эпізод IV - Новая надзея (1977)
Зорныя войны: Эпізод ІІ - Атака клонаў (2002)

Фільмы і серыялы з Перніла Аўгуст
Мая мама гарыла (2021)
Зорныя войны: Эпізод ІІ - Атака клонаў (2002)

Краіна ЗША
Я, Тоня (2017)
Крах (2007)
Гары Потэр і Келіх агню (2005)
Пракляцце нефрытавага скарпіёна (2001)
Афэлія (2018)