«Далёка ад вакна» 2000

Далёка ад вакна / Daleko od okna (2000) / міні-плэер
6.6
199 галасоў
Падзеі фільму разгортваюцца у часе вайны. Малады мастак Ян і ягоная жонка Барбара хочуць мець дзіця. На жаль, з цягам часу яны разумеюць, што нехта з іх бясплодны. Пачынаецца вайна. Ян зарабляе на ўтрыманне сям’і пераважна «халтурамі», якія яму зарганізоўвае Ёдла – паліцай, які дэманстратыўна, але безвынікова падлашчваецца да немцаў. Аднаго дня Ян прыводзіць у дом габрэйку Рэгіну. Барбара хоць і неахвотна, але згаджаецца перахоўваць яе. Паміж Янам і Рэгінаю загараецца каханне, у выніку тая зацяжарала. Даведаўшыся пра гэта, Барбара адчувае падвойнае прыніжэнне. Апроч таго, што муж ёй здрадзіў, высветлілася: гэта якраз яна бясплодная. Ад роспачы і разгубленасці яна думае выдаць Рэгіну немцам, але ў апошні момант яе ад хвалявання ванітуе, і яна тлумачыць гэта немцам як праяву цяжарнасці. З таго моманту Барбара пачынае ўдаваць перад усімі, што яна цяжарная, а Рэгіну і ўдзень і ўначы зачыняе ў шафе, дзе тая зазнае псіхічныя катаванні.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2000 годзе выходзіла
Гэта я, злодзей (2000)
Гладыятар (2000)
Невядомая гісторыя на Каляды (2000)
Футурама (1999-2023)
Усе дзевяць ярдаў (2000)

Яшчэ ў жанры Драма
Іп Ман 2 (2010)
Наш сцяг азначае смерць (2022)
Пажарнікі (2015)
Мемуары гейшы (2005)
Эфект матыля (2004)

Рэжысёр:ка - Ян Якуб Кольскі
Ясмін (2006)
Венецыя (2010)
Парнаграфія (2003)

Краіна Польшча
Дэкалог (1989-1990)
Надвор’е на заўтра (2003)
Жоўты шалік (2000)
Два каханні (2002)
Дом пад двума арламі (2023)