«Як у страшным сне» 2011

Як у страшным сне / Mon pire cauchemar (2011) / міні-плэер
6.2
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Яна жыве са сваім мужам і сынам побач з Люксембургскім палацам. Ён жыве са сваім сынам у задняй частцы фургона. Яна ўзначальвае прэстыжны фонд сучаснага мастацтва. Ён вымушаны перабівацца выпадковай працай. Яна рэгулярна сустракаецца з міністрам культуры. Ён сустракаецца толькі з бутэлькамі алкаголю. Яна любіць абмяркоўваць розныя ідэі. Ён любіць сэкс з жанчынамі з вялікімі грудзьмі. Яны зусім не маюць нічога агульнага і не павінны былі б нават сустракацца. Але іх дзеці становяцца неразлучнымі, і неўзабаве ім самім трэба будзе зразумець чаму. Сутыкненне двух розных светаў закране жыццё не толькі іх саміх, але і ўсіх навакольных.

Каментары 2

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
Мірон
0 0
Мірон
напісаў
год таму
Ох, атрымалася не тое, чаго чакаў. Гэта не камедыя ці рамантычная казка. Гэты фільм пра людзей. Пра тое, як "лёс" (можаце падставіць сюды што вам бліжэй да сэрца) гуляе з нашымі жыццямі. Пачатак нібыта хоча нам сказаць, што зараз пачнецца клаунада і такое кіно ад французаў мы бачылі шмат разоў. І гэта галоўны мінус фільма. Ён не такі, якім можа падавацца. Таму рыхтуйцеся адразу сачыць за героямі, іх гісторыямі і іх матывацыямі.
Я бы назваў гэты фільм той жамчужына, якую шукаеш і знаходзіш зусім не там, дзе шукаў.
Vetcamper
0 0
Vetcamper
напісаў
год таму
Акторы тут сапраўдныя зоркі, фільм захапляльны і зараджае пазітывам
У 2011 годзе выходзіла
Час (2011)
Новыя хлопцы нітра (2011)
Дрэва жыцця (2011)
Тыдзень з Мэрылін (2011)
Дэтэктар хлусні (2011)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Звароты не прымаюцца (2013)
Аднойчы ў Токіа (2003)
Сотні баброў (2022)
Шалёнае шчасце (2010)
Тры леты (2019)

Краіна Францыя
Цырк Каламбія (2010)
Вышыванніцы (2004)
Ланч-бокс (2013)
Воўк і леў (2021)
Далёка да раю (2002)