«Дракула Брэма Стокера» 1992

Дракула Брэма Стокера / Bram Stoker's Dracula (1992) / міні-плэер
7.5
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Дракула Брэма Стокера
  • KP 7.7 (139179)
  • IMDb 7.4 (256647)
  • Пераклад Arciom
  • Агучка Arciom, Atruta і Orril
  • Прэм'ера 1992-11-10
Дракула Брэма Стокера
Джонатан і Міна кахаюць адно аднаго і плануюць ажаніцца. Аднак Джонатан вымушаны на час пакінуць нявесту адну і адправіцца па справах у Трансільванію да графа Дракулы, які жадае набыць нерухомасць у сталіцы Вялікабрытаніі.

Каментары 4

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
Кастусь
0 0
Кастусь
напісаў
месяц таму
Нешта вельмі незвычайнае, было цікава)
Вялізны дзякуй за пераклад і агучку!
anonymous29822
0 0
anonymous29822
напісаў
год таму
дзякуй, фільм варты да ўласнай бібліятэкі, а па -беларуску - пагатоў
 FutureMan
2 0
FutureMan
напісаў
год таму
Фільм, безумоўна, глыбока індывідуальны, не без прэтэнзій, у тым ліку тэхнічных. Ён займеў супярэчлівыя водгукі ў некаторых крытыкаў, але адно неаспрэчна - стужка вельмі стылёвая, густоўная. Нягледзячы на вялікія адступленні ад сюжэта, я маю схільнасць лічыць, што гэта самая "дракульская" з усіх экранізацый "Дракулы", самая кананічная, самая Брэм-Стокерская.
Фільм 1934-га года мог бы скласці яму канкурэнцыю, ён лёгка глядзіцца, уражвае добрай гульнёй Бэлы Лугашы і менавіта ён стварыў класічна-элегантны вобраз вампіра Дракулы, які быў выкарыстаны ў далейшых экранізацыях. Але ён не мае той атмасферы змрочнай безвыходнасці, макабрычнасці, вар'яцтва, экспрэсіянізма, гатычнага рамантызма, інфернальнасці, якой насычаны фільм Фрэнсіса Копалы.
Асобна трэба вылучыць гульню Гэры Олдмэна. Фактычна, у гэтым фільме ён згуляў 4-х розных персанажаў - 4 розныя ўвасабленні Дракулы. І з кожнай роллю ён справіўся бездакорна.
Гэты фільм можна параўнаць з творамі Эдгара Алана По (асабліва з паэмай "Кумкач"), з навэламі Говарда Лаўкрафта пра вар'яцтва і макабрычныя падарожжы і з экспрэсіянісцкай нямой стужкай "Кабінет доктара Калігары" (1919). Жадаю ўсім прыемнага прагляду
McFly
0 0
McFly
напісаў
год таму
Ура, культавы фільм, у якім галоўную ролю згуляў майстар пераўвасабленняў Гэры Олдман
У 1992 годзе выходзіла
Гулец (1992)
Бэтмэн. Анімацыйны серыял (1992)
Бэтмэн вяртаецца (1992)
Горкі месяц (1992)
Шукальнікі каляднай зорачкі (1992)

Яшчэ ў жанры Фэнтэзі
Вожык Сонік 2 (2022)
Таямніца Сагалі (1997)
Чалавек-павук: Скрозь сусветы (2018)
Яно (2017)
Вядзьмар (2019)

Мегалопаліс (2024)

Фільмы і серыялы з Кіану Рыўз
Джон Уік 2 (2017)
Джон Уік 4 (2023)
Матрыца (1999)
Джон Уік (2014)
Канстанцін (2005)

Трыа Бэльвіля (2003)
У пошуках Джона Ленана (2018)
Тыдзень з Мэрылін (2011)
Апошняя хата злева (2009)
Трупа (2003)