Серыял «Глыбокая вада» апавядае пра людзей, што працуюць у адным з цэнтраў сацыяльнай дапамогі, і іх падапечных. Новы дырэктар Цэнтру – Віктар Акуліцкі – хоць і цалкам адданы працы, часам адчувае, што займаецца бессэнсоўнай справай. Сам Віктар – былы алкаголік, які знайшоў сілы вырвацца з залежнасці. Ён намагаецца наладзіць зносіны з былой жонкай і дзецьмі, але страчаны давер вярнуць амаль немагчыма. У Цэнтры зладжаны, надзейны калектыў, які працуе, як адно цэлае, за выключэннем канфліктнага супрацоўніка Ежы, які сам спадзяваўся заняць крэсла дырэктара. Супрацоўнікі Цэнтру штодня сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі грамадства – алкагалізмам, насіллем у сям’і, наркаманіяй, бяздомнасцю, беспрацоўем, нелегальнай іміграцыяй – і ўсім бяздольным яны мусяць памагчы. Прафесійная дзейнасць сацыяльных працаўнікоў пераплятаецца ў фільме з іхным уласным жыццём і праблемамі, якія і яны не заўсёды могуць развязаць самастойна.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2011 годзе выходзіла
Чырвоны штат (2011)
Сяржант (2011)
Дэтэктар хлусні (2011)
Павуціна (2011)
Табу (2011)

Яшчэ ў жанры Драма
Альфа (2018)
Дом (1980)
Жанчыны на мяжы (2006)
Пацыент (2022)
Малефісента (2014)

Фільмы і серыялы з Агнешка Падсядлік
Час паміраць (2007)

Краіна Польшча
Слабая вера (1997)
Каханкі маёй мамы (1985)
Ночы і дні (1975)
Ноч святога Мікалая (2000)
Два месяцы (1993)