«Калі сэрца ў чаканні» 1991

Калі сэрца ў чаканні / Quand Le Coeur Attend... (1991) / міні-плэер
У гэтай сямейнай меладраме пераплятаюцца розныя сітуацыі, у якія трапляе 10-гадовы канадскі хлопчык Патрык і… ён жа, толькі ўжо пасталелы юнак. Гэтыя сітуацыі тояць у сабе пэўныя ўрокі жыцця, зразумець якія Патрыку дапамагае ягоная сям’я і сябры. Гісторыя Патрыка Бадэ – гэта гісторыя сталення аднаго чалавека, «звычайнага чэмпіёна», у якім глядач пазнае і самога сябе. Пытанне «Калі сэрца жыве, то ў чаканні чаго?» застаецца адкрытым цягам усяго серыялу. Магчыма, у чаканні будучыні, новых адкрыццяў, перамог і любові, бо «калі ўсведамляеш, як шмат для цябе нехта значыць, жыццё напаўняецца выклікамі і перажываннямі…». Зрэшты, рэжысёр і сцэнарыст Жан Мэрсье пакідае кожнаму права самому адказаць на гэтае пытанне.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 1991 годзе выходзіла
Ноч на Зямлі (1991)
Маўчанне ягнят (1991)
Тэрмінатар 2: Судны дзень (1991)

Яшчэ ў жанры Меладрама
Сэксіфікацыя (2021)
Дзяўчо з перлавай завушніцай (2003)
Вандроўныя міны (2010)
Дзяўчына ідзе дадому адна сярод ночы (2014)
Адзін дзень (2011)

Краіна Канада
Шэрая сава (1999)
Бруталіст (2024)
Неверагодныя прыгоды камандора Кусто (2002)
Вожык Сонік (2020)
Назіраючы за Джульетай (2017)